Верш Над безыменнай магілай
Таямніцай мясціна ахутана.
Скрозь сунічнік
І зарасць ажын,
Ды туга з камянёў
Пяцікутная
На пагорку магільнай імшы.
Бацяны – па буслянках
Над хатамі.
Гнёзды ў касках галубкі звілі.
А к салдату
Пад сінімі шатамі
Аж дагэтуль сваі не прыйшлі.
Нават сосны не знаюць высокія,
Хто ў цішы сіратлівае
Спіць,
Хто тут злёг
Пад грамамі далёкімі
У крывавую россып
Суніц…
Не спяваць яму
Песні родныя
І не бачыць зіхоткіх зор…
Толькі ветры скуголяць залётныя
Ды галосіць гаротна бор.
Пабрацімы
Дарогамі новымі
Не вярнуліся ў край дарагі,
Пэўна, дрэвы калышуць галовамі
Над капцамі
І іхніх магіл?..
І па свеце гібеюць,
Маркотныя,
Без граніту,
Без матчыных слёз
З палынамі пагоркі самотныя
Ля пахілых сіроцкіх бяроз.
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Ветры сцюжныя Ветры сцюжныя, ветры зольныя холаду знявагі, ганьбы, чэрствасці, не шуміце так злавесна- не студзіце такое трапяткое полымя маёй свечкі....
- Плакалі ветры ў дуброве параненай Плакалі ветры ў дуброве параненай, Плакалі ў лузе шаўковым. Помніш ты першае наша спатканне? Плакалі ветры ў дуброве. Вольна кацілася […]...
- Начныя вятры Якія над сьветам скуголяць вятры, Якія над сьветам шугаюць вятры!.. Ты чуеш, каханая, іх?.. Я ведаю: чуеш і хочаш акрыць […]...
- Балада аб сыне (Ўступленне) 1. Дзева ў калысцы люляе дзіцяці, Сон зберагае, радзімая маці, Долю шчаслівую кліча з нябёс, Просіць палегчыць пакутны іх […]...
- Узараны ўспамінамі Узараны ўспамінамі, Як нарогамі поле. Пад спякоту палынную Засеяны болем. Прарастаю трывогамі, Як зямля каранямі, Як імкненне – дарогамі, Як […]...
- Заўсёды трошкі таямніцай Заўсёды трошкі таямніцай Была ты для мяне і ёсць: Чагосьці светлага крыніцай, Перад якім я – толькі госць. Прывабнай зоркай […]...
- Трагедыя ў стыле gothіc. Track 7 – “Цягнік лёсаў” …та-тах-татах…татах-татах…ТАТАХ-ТАТАХ… На небасхіле палаў барвовы закат. За вакном мільгалі дрэвы. Жалезны грукат колаў цягніка мёртвым рэхам угрызаўся ў мазгі і […]...
- Віншавальныя паштоўкі Дарагія Пабрацімы і сястрычкі, Гэта ж мы не бачыліся столькі! Усесаюзнай сталі пераклічкай Нашы віншавальныя паштоўкі. Ёсць дарогі – лёсу […]...
- Чароўнае слова Выспела. ўпала чароўнае слова. скача каляровым мячом. толькі табе, нікому другому квола-пяшчотае, ни прашто. ўпала. стала светла у хаце. не […]...
- I ўсё-ткі I ўсё-ткі Я мілую гэты свет, Дзе – Скрыжаванні Злосці і пяшчоты, Дзе кожны міг Сябе пытаю: “Хто ты?” Мо […]...
- Кіруе злосць на свеце белым Кіруе злосць на свеце белым. Кіруе намі, як сляпымі… І ў сэрцы шчыра набалелым Ідуць дажджы слязьмі гаркімі. А нам […]...
- Меркаванні пра мінуўшчыну Каб ацаніць вялікія падзеі Ад іх ў часе трэба адысці. Тады бягучыя жыццевыя завеі Сапраўдны сэнс не перашкодзяць ў іх […]...
- Будзіць лёс На лес вятруга гнеў абрынуў, П’яны, галосіць штось вясне, Сваволіць, блазан, у ялінах, – Страсае снег. Разбойным свістам поўніць гоні, […]...
- Узьнясеньне Веру: душу зразумее душа. Вусны ня трэба сьціскаць гаротна… Мілая, Нас жа ніхто не змушаў Так пакахаць – Няўзнак. А […]...
- Зварот музыканта Прыйшоў салдат ў свае Падліпкі, Ў дом на ўскраіне сяла. Ён моўчкі зняў са сценкі скрыпку, I песня ў свет […]...
- Натхняй мяне Натхняй мяне – Я мастак у палоне, збіваюсь з дарогі… Не адчуваючы прыемнай далоні, Цёплы подых па шчоках, сардэчнага болю… […]...
- Мая маленеькая жанчына Мая маленеькая жанчына мая каханая дачуа мая танюткая галінка ты прыгажэеш на вачах Як кветка што была у бутоне аднойчы […]...
- Журба На могілках вецер галосіць, смутак гайдае над крыжам. Пад сонцам травеньскім рыжым жанчына у Госпада просіць: “Даруй нам Ўсявышні спакой, […]...
- Чаго ж ты іржэш тут, мой конь чарнагрывы Чаго ж ты іржэш тут, мой конь чарнагрывы, Зямлю ўдараеш капытам? Яздок усё роўна не ўстане з магілы: Ён куляй […]...
- Ровар У мяне ёсць файны ровар, Па дарозе мы ляцім. Нам здзіўляецца карова: Мы паспелі да пяці? Мы вярнуліся з уловам, […]...
- Імя Айчыны Давеку я, напэўна, не збяру Усю яе ў праявах разнастайных. Маленькая, як сэрца, Беларусь Адданая любоўю вырастае. За бохан сонца, […]...
- Горная дарога Даліну, таполі, дувалы шызая хмара закрыла. Ударылі ў твар з перавалу ветру халодныя крылы. Вяршыні пакрыты снягамі. Машыны спавіты вятрамі. […]...
- Мне здаецца – так мала мне трэба Мне здаецца – так мала мне трэба. Я не прагну раскошаў зямных. Падары мне ў народзіны неба, Адно неба з […]...
- З “ВОСЕНЬСКІХ ЗАМАЛЁВАК 1. Лісьцё роспачна за вокнамі галосіць: “Восень, во-осень, во-о-осень!..” Бо сарве яго і панясе па сьвеце Вецер. І ляцець па-над […]...
- ХАЙ БЫ ТАБЕ ЗДАРОЖЫЦЦА Доўжыцца вечар, доўжыцца, Цягнецца дзень за днём, Хай бы табе здарожыцца Ды пад маім акном. Хай бы табе здарожыцца – […]...
- Такой парой Такой парой, Калі, як цень снягоў, На баравінах Ландыш выпадае, Калі вясна Чакае і гукае, Калі зязюля Вечнасць абяцае I […]...
- А вы чулі, аб чым А вы чулі, аб чым шэпча дождж уначы у лістоце таполяў і клёнаў? Што гаворыць вам гром і маланка агнём […]...
- Зіма адступае Зіма адступае, але не здаецца. Ды як ні лютуе яна, усё жыццярадасней тахкае сэрца: “До спаць, чалавеча! Вясна!” Хмялее вятрыска. […]...
- Круцяць вітрыны коламі Круцяць вітрыны коламі. Здымуць, надзенуць панчошку. Гарыць у чатыры колеры Шкляная дзявочая ножка. Слова знаёмае літасці Просіць, галосіць над крамай. […]...
- Рамонка і адуванчык Запыталася Рамонка Галаском Дзіцячым, Тонкім: – Адуванчык, Мой браточку, А дзе твае Валасочкі? – Адкажу Табе я, слухай – Сам […]...
- Слухай, любы, гэта праўда Слухай, любы, гэта праўда, Гэта праўда, не мана: Апазіцыя каханню Прада мною, як сцяна. Не паверыш, я хадзіла Так і […]...
- На хвалёх неба я ляжу На хвалёх неба я ляжу, Стамлёнага за дзень, У ім я зоры абуджу І месяца прамень, Ды гэта потым, да […]...
- Гудзела, гуло ў маіх вушах Таемныя гукі даносіць мне часам прастора душы. Адкуль яны? Сэрца галосіць, што гіне ад хлусаў іржы? Ці, можа, то хмурныя […]...
- Звычайна ў жніўні Зорак, Як зерня, на небе высокім Насыпана ў жніўні. Дзесьці за лесам далёка-далёка Шэпчуцца ліўні. Чутна, Як спаць укладаюцца ветры […]...
- Балота толькі здаецца Што глыбока ў нас у душы? Што дасталася нам ад дзядоў? Воля ветру, упартасць вады, Лютасьць полымя, моц валуноў. І […]...
- Апранулася восень у шалік лістоў Апранулася восень у шалік лістоў, У сукенку пажоўклага свету… Капялюшык з халодна-гуллівых вятроў Пасуе ёй, а мне так нясцерпна… Нібы […]...
- Бездапаможнасьць Чаму ня згасла сонца? Чаму не пераапранулася неба У чорныя хмары? Чаму ня змоўк сьмех? Чаму не перасталі гуляць дзеці […]...
- Сярод усіх імёнаў на зямлі Сярод усіх імёнаў на зямлі У нашых сэрцах назаўсёды застануцца Імёны тых, што не вярнуліся з вайны, Герояў, што салдатамі […]...
- Гародні …І будзе дзень – маўклівы, чорна-белы і сцішаны, а я – дзіцём прад таямніцай, немаўлём… І будзе так: па горадзе […]...
- Мы развіталіся з табой Мы развіталіся з табой у ясны сумны дзень, Мы вышлі з кватэры, вярнуліся зноў. Прыметы дрэннай лёг сумны, чорны цень, […]...