Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавеку

Калі песня не грэе
У мароз і завею, –
Дык нашто твая песня!
Калі рукі ніколі
He зналі мазоляў, –
Для чаго твае рукі!
Калі сэрца не плача,
Як бязногага ўбачыш, –
To не сэрца, а камень!
Калі вечна на ўзмежку,
Без агню і ўсмешкі, –
Дык нашто і жыццё!


Верш Чалавеку - Леанід Якубовіч
 »