Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бываюць сустрэчы… Такія сустрэчы!

Бываюць сустрэчы… Такія сустрэчы!
Вясновыя ветры ўстрывожаць снягі,
Наладзіць сустрэчу запознены вечар,
Запознены вечар – востраў тугі.

Бываюць сустрэчы! Такія сустрэчы…
Гарачыя рукі… Чаканы парыў.
I зорысты вечар, і вочы, як вечнасць,
Шчаслівая вечнасць шчаслівай пары.

Зноў будуць сустрэчы, будуць сустрэчы!
Растануць, сплывуць успамінам снягі!
Нязведаны вечар, запознены вечар,
Вечар кахання – востраў тугі.


Верш Бываюць сустрэчы… Такія сустрэчы! - Леанід Якубовіч