Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднойчы да чалавека прыйшло свята

Аднойчы да чалавека прыйшло свята…
Неспадзяванае, як першы снег,
Шчаслівае, як адчуванне палёту,
Урачыстае, як зыход сонца,
Прыйшло да чалавека свята.

I вочы яго засвяціліся,
Як свецяцца яны ў сляпых,
Якія пачынаюць бачыць;
I спыніўся ён засяроджана,
Як спыняюцца глухія,
Адкрываючы першы гук.

Аднойчы да чалавека прыйшло свята…
Аднойчы пачуў ён
Імклівую мелодыю крыл,
Светлыя гукі сонечных промняў,
Велічныя акорды лесу, –
Аднойчы спасціг чалавек музыку…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аднойчы да чалавека прыйшло свята - Леанід Якубовіч