Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дуб

На пагорку, ў нас
За хатай,
Дуб старэнькі
У тры абхваты.
А ягоныя сынкі –
Маладзенькія дубкі,
Дзесь цяпер шумяць
Далёка…
Дуб сумуе
Адзінокі.

Побач з дубам,
Ля дарожкі,
Пасадзілі мы
Бярозку.
А бярозка –
Глянуць люба..
Хай унучка будзе ў дуба.


Верш Дуб - Леанід Шырын