Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мілая матуля

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мілая матуля - Леанiд Пранчак