Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першы снег, заўсёды ён з падманам

Першы снег, заўсёды ён з падманам.
Я ж яго чакаю зноў і зноў.
Ён з’яўляецца заўсёды нечакана,
Як прыходзіць першая любоў.

І нікому першы снег не абяцае,
Нібы з ім ужо прыйшла зіма.
Ды вачам заўсёды адкрывае,
Што нічога учарашняга няма.

Хай жа ззяе першы снег бялюткі,
Чысцінёй запоўніць белы свет.
Пераўтварэнне назіраю, як чысцюткі
Снег лажыцца на ўчарашні след.


Верш Першы снег, заўсёды ён з падманам - Ларыса Вырко