Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віно, як недапітае каханне

Віно, як недапітае каханне…
Я напаўняю куфар, я лаўлю
з невыказаным сэрцам хваляваннем
твой твар і вочы ў бляску крышталю.
І, пахам адурманены знаёмым,
шукаю вуснаў. Сам у барацьбе
яшчэ сяджу хвіліну нерухомы,
а потым выпіваю, як цябе…


Верш Віно, як недапітае каханне - Ладзімір Зброя