Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Моўчкі подпаўзае адзінота

Моўчкі подпаўзае адзінота
І садзіцца побач. Мы ўдваіх.
Можа забярэ яна турботы,
Можа прынясе яшчэ. Услых,
Можа павядзе яна гаворку,
Можа, незнарок, пачне спяваць,
Можа, як заўсёды, будзе горка,
Можа я пачну яе кахаць…


Верш Моўчкі подпаўзае адзінота - Ладзімір Зброя