Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сябру

Сябру…

Развітаемся мы калі-небудзь,
І шляхі разбягуцца па свету
Пойдзеш зноў штурмаваць ты неба.
Я – шукаць недзе вечнае лета.

Калі лягуць між намі межы,
Калі лягуць між намі краіны,
Буду сэрца я грэць і цешыць
Пра цябе лепшым успамінам.

Памяць моцная, памяць маленства
Вобраз твой у душы захавае,
Усе дробныя падабенствы
І адрозненні, што мы маем.

Успамінаць буду доўга з усмешкай
Нашы жарты-дзіцячыя промні.
Мабыць, часам і ты, канешне,
Пра мяне на хвілінку ўспомніш.

Але круглая наша планета
Усіх шляхоў недзе мае змыканне.
Шчыра верую я ў гэта:
За разлукай прыходзіць спатканне.
2014 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сябру - Ксенія Валенда