Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павесялелі ўсе разлогі

Павесялелі ўсе разлогі,
Снягі праменнямі зняло.
Павысыхалыя дарогі
Завуць удалеч, за сяло.

Пакіну стол, аловак, сшытак,
Вазьму кіёчак – і гайда.
Дзень добры, дымныя ракіты,
Дзень добры, кнігавак арда.

Там, дзе свячэнне дня ўзнікае,
Дзе спеў, дзе гул, дзе бляск ракі,
Даўно-даўно мяне чакаюць
Мае найлепшыя радкі…


Верш Павесялелі ўсе разлогі - Кастусь Кірыенка