Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзвінела павуціна

Адзвінела павуціна
Над абрусам мурагоў…
Восень выткала хусціну
Над шаломамі стагоў.

I рукою чараўніцы
Сыпанула ў бор агню,
Дзе бярозкі-маладзіцы
Рады сонечнаму дню…

Дзе зязюлі кукавалі,
Дзе чаромхі цвет кіпеў,
Дзе асінкі уздыхалі
Пад дзявочы срэбны спеў…

Эх, часіна залатая,
Вераснёвая пара!
Смуткам сэрца мне кранае
Жураўліная зара.


Верш Адзвінела павуціна - Кастусь Цыбульскі