Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ён з табой на адной планеце

Ён з табой на адной планеце,
І ў палацы, і ў пракуранай кухні.
Ён табе сьвеціць, сьвеціць, сьвеціць,
І патухне.

Можа потым да скону самога,
Як на восеньскім ветры пажухнеш,
Саграваць, не прасіць анічога –
І патухнуць…


Верш Ён з табой на адной планеце - Канстанцін Путронак