Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Казка пра гарэлку

Глыбокай ноччу чэрці пілі
Гарэлку ў цёмным брудным склепе.
Ўсё людзкае у ёй тапілі,
Каб не зрабіцца раптам лепей.

У п’янцы зельле разьлілося,
Павыцякала з той каморы,
Завіравала, разыйшлося
І разьляцелась у прасторы.

Вось з тых часоў яны блукаюць
Заўсёды ціха паміж намі.
І тым, хто зельле адшукае,
Становяцца яны сябрамі.


Верш Казка пра гарэлку - Канстанцін Путронак