Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Водар мовы

Кавярня напоўнена водарам смачным,
Салодкіх пірожных, сіропамі з вішань.
Праменнем ляціць ен ў цела нябачна,
І разумееш, што розум тут лішні.

Вось так маёй мовай прапітана сэрца,
Як свежы і смачны пластовы пірог.
Яго спажываю, наўрадці наемся,
Залежнасць вялікую выклікаць змог.

Прыходзь да мяне на гарбату з Цэйлона,
Частаваць буду стравай любімай цябе.
Паспрабуй беларускае, смачнае слова,
А дадатку, як верш, напішу я табе.


Верш Водар мовы - Каця Красавік