Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я па табе не сумую

Я зусім па табе не сумую,
Незнаёмы, нязведанны край,
А з палёгкаю нават дарую,
Што не клічаш мяне ў свой рай.

Не цікавяць твае таямініцы,
Тваіх зорак халодных святло,
І без смаку вада ў крыніцах,
Тваё сонца не дорыць цяпло.

Твае скарбы мяне не чаруюць,
Не хачу дыяментаў тваіх.
Мяне клічуць буслы і гаруюць
Без дзіцяці свайго ўдваіх.

Маё сэрца належыць Радзіме,
Салаўіным яе галасам.
Яе лёс стаў са мною адзіным.
Я нікому яго не аддам.


Верш Я па табе не сумую - Ірына Касянкова