Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дыямент кахання

Няма яго, мусіць, на нашай Зямлі.

Вядзьмак яго любую плакаць прымусіў,
Святлом дыяментаў яе счараваў.
“Не любіць! Забыўся”-
Нягоднік ёй хлусіў
І Знічкай да Ночы падманам паслаў.

Каханы дзяўчыну стагоддзі гукае,
У кожны каменьчык з надзеяй глядзіць.
“Не тая!”- з адчаем у цемру кідае,
І коціцца зорка, па небу ляціць.

Жаданне сваё я хутчэй загадаю,
Бо скора патухне брыльянтавы свет:
Няхай Чараўнік той усё ж адшукае
Кахання няшчаснага свой дыямент.


Верш Дыямент кахання - Ірына Касянкова