Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы сустрэнімся ўсе калі-небудзь

На скрыжалях вятроў і дарог,
У далонях сунічнага неба,
На сьвітанку герояў й нябог.

За ракой, за абшарам сусьвету
Чарадзейныя ёсьць астравы,
Там і вечар рыфмуецца з верай,
Там і сосны – сёстры травы.

Мы сустрэнімся ўсе нечакана
Па крыві, па сумленню радня…
І рукі не падыме Каін,
І прыме яго зямля.


Верш Мы сустрэнімся ўсе калі-небудзь - Іна Снарская