Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз яе

Заведзеная надзея памерла.
Надзея, мабыць, якой не было,
Надзея, якая магла быць
Ды толькі ўсё кудысь адышло.
Мы верым у магутнае слова прарока
Ідзем за ім шырокай хадой,
Але куды прывядзе нас гэтка дарога?
Якая зганьбавана грамадой.
Мы чуем вокліч: “За свабоду!
За Незалежнасць, Беларусь!”
Дык хто скаваў краіну ў путы?
– Напэўна сам жа беларус…

Надзея была, але ж адышла
Падняць народ з каленяў,
У адзін момант жаноча душа
Здрадзіла роднаму слову.


Верш Праз яе - Іна Севярын