Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пастаяў ля царквы

Пастаяў ля царквы
І падумаў пра Бога.
Пра жыццё, што ў свет
Па законах біблейскіх плыве.
Розум дадзены мне,
Каб наблізіцца троху
Да тых ісцін, якіх
Не дазволена ўсё ж зразумець.

Назіраю жыццё
І мяняюся ў часе
Я такі ж, як і ўсе
Жыхары на планеце Зямля.
Спадзяюся на тое,
Што ёсць катэгорыя “шчасце”,
І што ў кнізе святой
Ёсць радок, дзе запісаны я…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пастаяў ля царквы - Ігар Пракаповіч