Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навальніца сышла

Навальніца сышла – драбяза,
Але свет атуліўся вясёлкамі,
Зіхаціць над рачулкай лаза,
Як іголкамі, блікамі волкімі.

Далягляд – як дзіцяці сляза.
І паветра празрыстае, золкае.
Знерухомела нават каза
З недаедзенай смачнаю зёлкаю!..


Верш Навальніца сышла - Георгій Ліхтаровіч