Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марнее вёска

Марнее вёска на вачах,
Ссыхае, як галіна.
Звялі балоты – лес зачах,
Цяпер замест ракі ў хмызах
Блукае ручаіна.
Гібее лодачка ў пясках,
Як вокам кінь – суцэльны жах, –
Хварэе ўся мясціна!

Змянілі самі ўласны лёс,
А назва вёскі – Перавоз…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Марнее вёска - Георгій Ліхтаровіч