Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У шэрай сповяці туманаў

У шэрай сповяці туманаў,
у белым змроку, павідні
прайшоў жыцця майго заранак,
наперадзе – нялічаныя дні.

Хай не заўжды ўдача мне свяціла,
і дом не збудаваны да страхі,
засталася ўзбуджаная сіла,
і роздумам напоўнены мяхі.


Верш У шэрай сповяці туманаў - Георгій Чорны