Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад пяшчоты

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Ловячы тваіх пальцаў дотык,
Памятаючы нашы вусны ўпотай –

Задыхаюся ад пяшчоты!

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Губляючы паступова адчуванне свабоды,
Кахаючы цябе прыхавана й
Адмыслова –
Задыхаюся ад пяшчоты!

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Шукаючы патрэбныя нам словы,
Набрынялыя да асновы –
Мы захлынаемся ад пяшчоты!


Верш Ад пяшчоты - Гануля Саладкевіч