Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шэрань

Адрэзак спатрэбіцца пэўны –
Ушчэнт сапсаваны настрой.
Дзянёчак парушаны мерны
Раптоўнай сустрэчы з табой.
Навошта калісьці быў даны,
Нішчымны, бясплодны герой?
Сумеснаму шлюбу адданасць –
Мучэнне, чым зараз самой.
Пакорнай. заўсёды трывалай
І вернай жанчынай была.
Падспудна замучвала мара –
Займець, нарадзіць бы дзіця…
Ды час той патрэбны мінуўся
І сам за каханкаю збег
Саюз наш пустэчай гукнуўся,
Ахвярнасць узняўшы на смех.
Дык хай цябе Бог выбачае
І я не трымаю больш зла…
Надзейка суцішна сцвярджае:
Павер! Ты не будзеш адна…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шэрань - Галіна Лазіцкая