Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Камета Хейла-Бопа

КАМЕТА ХЕЙЛА-БОПА

І раней да Зямлі
прыляталі каметы.
Іх з’яўленні былі
кепскай дужа прыкметай.
Усчынаў люд наспех
да бядот рыхтавацца:
там – замольвалі грэх,
там – хавалі багацце.

Знікла тое, сплыло.
Нас – не спудзіш каметай.
Цемрашальству назло
мы падкуты асветай.
Хай лятае! Мы ж спім,
нараджаем дзівосы,
мы гарым і вяршым,
сачыняем даносы.
1997 г.


Верш Камета Хейла-Бопа - Фёдар Лашкевіч