Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ў Р А С Х О Д

Сёмы дзень пасля нападу.
Ёсць гарантыя, што ўсе
Застануцца ў заняпаду,
Не загінуць абы дзе.

Супакоены і пэўна
Менчукі і Віцебск, край.
У вар’яцтва няма семя.
Каранёў няма, бо рай.

Аніякага сумневу.
Жыў вар’ят той сярод нас.
Мы былі яму не трэба.
Ён і нішчыў – ўвесь адказ.

Забіваў на дыскатэкі,
Ды не выйшла. Не знайшлі.
І нікому яго мэты
Не патрэбныя былі.

Рыхтаваўся яшчэ болей.
Ўноч абраў дзе месца больш.
Болей спроб і больш народу…
Вынік – толькі трошкі горш.

Не далі малюнку ходу.
Не зрабілі ўсіх высноў.
Не было агульных сходаў,
Каб не быў той выбух зноў.

Выбуховыя ўсе рэчы,
Сродкі, час на новы план,
Хаты розныя – з галечы,
З глузду з’ехаўшы ўзяў.

Ўсе адказы ў інтэрнэце
Зноў жа хімік той знайшоў.
Вось такія ў нас дзеткі –
Ўсё знаходзяць у сяброў.

Мы нікога не забілі.
Проста гэта нонсэнс наш.
Мы вар’ята нарадзілі.
І вось зараз яго час.

Карыстаючыся часам
Ён драпежна нас і б’е,
Бо не будзе яму спасу,
Калі возьмуць час ўсе.

17.04.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ў Р А С Х О Д - Франак Нырка