Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паратунак

Бывае дзень не задаецца.
Увесь свет вакол – дзярмо.
Усё нечакана ўшчэнт псуецца.
Навошта мне жыццё маё?

І сонца як ліхтар пабіты.
І там і тут, усё баліць.
Абставы так таленавіта
Абстаўлены каб толькі біць

І цяжка нават адгукацца.
З усіх бакоў не прадыхнуць
І немагчыма спадзявацца,
Што будзе лепей як небудзь.

Але пачуеш ад суседа,
Што ён учора лоб пабіў,
І пасвятлее трошкі неба.
Я не няшчасны – не адзін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паратунак - Франак Нырка