Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наступнаму аб папярэднім

Які ж няўдалы гэты свет,
калі патрэбна мацаць зброю;
каб той, хто мае больш яе
ледзь ледзь спыніў свой рух да волі.

Безабароннае дзіця
паболей волата запросіць.
А хто разумны – не дарма
у першынстве сваім адмовіць.

І толькі хворы галавой
абапіраецца на зброю.
З ружжом у жыце непакой.
На раллі шаблям не да бою.

Не будзе з кім трымаць адказ,
калі усіх усіх прымусіў.
Дабраахвотнікам не раз
магчымасць будзе ператрусіць.

І будзе голенькім кароль,
які хадзіў нат па галовах,
ды распранаў народ у голь,
не разглядзеўшы яго годнасць.


Верш Наступнаму аб папярэднім - Франак Нырка