Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АЗАРЭННЕ

Як задаволіць пагадненне
паміж табою і душой?,
калі няма ў ім азарэння,
падараванага праз бой?

Душа і ты – не супрацьлегласць.
Але калі ўсё па душы,
ці да яе ляжыць адлегласць –
няма цікавага ў жыцці.

Цікавае заўсёды ў спрэчцы,
ў якой не ведама яшчэ,
каму стаяць на першым месцы,
а хто заведама на дне.

Задавальняючы патрэбу
перамагаць і дасягаць,
спрабуем мы ўзняцца ў неба,
з якога лепш усё відаць.

І там ужо давесьці богу,
ці добра ён папрацаваў,
ці забяспечыў перамогу,
ці свет ад д’ябла захаваў.

Але ці будзе дасканалым
свет, у якім адна душа?,
ў якім няма, хаця б у малым
нічога з плённага быцця?

Не ўзнімайцеся да часу.
Бо час кідаць, і час збіраць.
Спазніцца – гэтае няшчасьце.
Раней – нічога не відаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АЗАРЭННЕ - Франак Нырка