Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асацыяцыя

Гарадскім я быў на вёске.
У Славенску, ля царквы.
Цётке Гене было проста.
Не чапалі там хлапцы.

Калі што, было нагодай –
гарадскі – не з прастачкоў.
Дасць пад зад з апошняй модай!
Дададуць і ад бацькоў.

У Валожынскім раёне
часам тым жылі як след.
Не кідаліся на волю.
Болей слухалі кабет.

Мне ж было не вельмі добра.
Асабліва на двары.
Спрытна бег да ганку “ровар”,
калі йшлі там кабаны.

Кабердзін Уладзімір (Франак Нырка)


Верш Асацыяцыя - Франак Нырка