Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па-за сэрцам – глыбокае неба

Па-за сэрцам – глыбокае неба.
За вачыма – фарватары зор.
Хутка зведае чорная глеба,
Дзе я жыў і чаму я памёр.

Мо жыццё не каштуе нічога,
Ды калісьці я памятаў, дзе
Існуе Авалон, да якога
Цені крочаць па цёмнай вадзе.


Верш Па-за сэрцам – глыбокае неба - Фэлікс Аксёнцаў