Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропля

Хадзіла ля кустоў сцяжынкай
I не заўважыла, калі
На іх разложыстых галінках
Буйныя кроплі зацвілі.

Адна, налітая, як вока.
Вось-вось пральецца!.. Што рабіць?
Я абыходжу куст далёка,
Каб вочка гэта не разбіць,
I ў думках, чыстае, цалую…

Хацеў таго ці не хацеў –
На гэту кропельку малую
Мой сёння дзень пабагацеў!


Верш Кропля - Еўдакія Лось