Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Возера самоты

Возера запанела –
He павернецца ў берагах.
Аблачынка
Пушынкай зляцела,
Спіць, дрыготкая, у чаратах.

Курганы-маўчуны
Чолы думна схілілі,
Мабыць, бачаць забытыя сны,
А ці чуюць далёкія былі?

Цішыня – навылёт,
Hi згрызот,
Ані звад.
У прыродзе
Усё у згодзе.

Па соннай Ушаччыне лістапад
Асцярожна,
На дыбачках ходзіць…


Верш Возера самоты - Эдуард Акулін