Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плач

Анёл самотны падаў з неба
над Беларуссю незаўважна…
Адно крыло – бялей ад снегу.
Другое – чорнае, бы сажа.

Упаў – гучалі трубы громна,
і бачыў гэта ледзь не кожны:
адно крыло – у водах Нёмна,
другое – знікла ў плыні Сожа.

О літургіі Херувімы!
Чаму не плачаце – спіцё вы?
Анёл згубіў маю Радзіму,
а без яе – нашто жыццё мне.


Верш Плач - Эдуард Акулін