Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Канцона

Там, дзе ранеты на золку
свой пачынаюць “дэсант”,
росніцай Верасень золка
мерае крокамі сад.
Ціха ступае, няспешліва
паміж падпорак з арэшніку.

Падаюць сонцы асеннія,
яснасцю поўнячы след,
мудрасцю добрага Генія
падаюць проста ў Сусвет.
Без шкадавання і роспачы,
адтэрміноўкі не просячы.

Як бы хацеў навучыцца я
мудрасці іхняй спрадвечнае,
промнямі год асвяціць сваіх
пройдзены шлях перад Вечнасцю.
Літасці ў лета не просячы,
рушыць у сад сваёй Восені.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Канцона - Эдуард Акулін