Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Поўдзень

Вабіць поўдзень цеплынёю
Сонечнымі днямі,
Першазданнасцю сваёю,
Сінімі гарамі,
Аб якія б`ецца мора
Хвалямі крутымі,
І ныраюць з неба зоры
Ўцёмныя глыбіні.
І дэльфіны чарадою
Коцяцца па моры,
З неба сонца залатое
Аблівае горы
Светам мілым і прыгожым
Стрэлы-кіпарысы,
І камелій цвет ружовы,
Жоўтыя цэрцысы.
Вабіць Поўдзень цеплынёю,
Хараством прыроды
І магчымасцю сваёю
Адганяць хваробы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Поўдзень - Дзмітрый Шолахаў