Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой край

Край мой мілы, край мой светлы,
Добры, безумоўна,
І такі да ўсіх прыветлы,
І такі цудоўны,

Што няма яму узораў,
Прыкладаў бяспрэчных.
І над ім лятаюць зоры
Ўсіх сузор`яў лепшых.

Край мой родны, край любімы-
Нівы і азёры,
Ты – адна мая Радзіма
Ў сонечным прасторы.

І нікому, край мой мілы,
Не аддам ніколі
Твае моры, небасхілы,
Руні ў родным полі.


Верш Мой край - Дзмітрый Шолахаў