Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пяць доўгіх месяцаў растаньня

Пяць доўгіх месяцаў растаньня.
І ад сьвітаньня да сьвітаньня.
Не дачакаюся спатканьня.
І ўсё б нічога. Толькі. Здані.

І паўздымаецца пытаньне.
Ці затрымаецца каханьне.
У сэрцы, што жыве спатканьнем?
У сэрцы, дзе пануюць Здані.


Верш Пяць доўгіх месяцаў растаньня - Аўтар невядомы