Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калгасны супермэн

Структуру ўласнай жыццёвае мэты
Я скласці павінен, павінен даўно,
Жыву на зямлі 31-ае лета,
А ўсё неяк так, усё без плану свайго.

Спачатку будую драўляную хату,
Карову куплю, пасаджу бурачкі.
Пачатак павінен закласці я саду,
Ды каб ў хляве зажылі парсючкі.

Жанчыну знайду, тут праблемы не бачу:
Любая захоча з такім, як я, жыць.
Ох, будзем мы з ёю і зранку і ноччу
У хаце ціхенька гарэлку варыць.

Дзіцятачкі пойдуць – Сярожка і Надзька.
На сена, на бульбу – паўсюль буду браць,
А дзеці мне скажуць: “Любы наш бацька,
Нам хочацца крыху сёння паспаць”.

Калгасны я хлопец, я тут нарадзіўся,
І тут дажываць мне ў сямейцы сваёй.
Прабачце, сябры, што я сёння напіўся,
Бо я ж селянін – і зусім не каўбой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калгасны супермэн - Аўтар невядомы