Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чакаю

Чакаю тваіх тэлефонных навін,
якія ў маё жыццё не прарвуцца.
Ведаю: разам з табой не прачнуцца.
Застанецца боль – аб табе напамін.
Чакаю тваіх сарамяжных лістоў.
Тваіх, сярод іншых, у скрыні паштовай.
Хай будуць яны з той пячаццю кляновай,
Што падае з восеньскіх шэрых мастоў.
Чакаю цябе выпадкова спаткаць,
каб раптам, знянацку, абняцца вачыма.
З палону якіх уцячы немагчыма,
з палону якіх і не варта ўцякаць.


Верш Чакаю - Артур Камароўскі