Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Расчыняліся, рыпалі дзверы

Расчыняліся, рыпалі дзверы,
Сівы дзень косы рэдкія плёў.
Развітацца… далёкая Мэры,
Ці зазвонім зноў чаркамі слоў?

Дагарала, мігалася свечка,
Ткаў апошнюю казку раяль.
Не казала: маім будзеш вечна.
Не казаў: будзеш вечна мая.

Каб валос тваіх светлую пражу
Развязаць – увесь свет замяло б.
Можа, музыка й песня раскажа,
Што аднойчы гарэла, цвіло.

За вакном – скамянелыя дрэвы,
А на шкле зацвіталі сады.
І, здавалася, белая Ева
Серабром вышывала сляды.

А на шкле – недатканы матылік
І крыштальны уток павука…
Каб такія вялізныя крыллі,
І не грубая ў хлопца рука!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Расчыняліся, рыпалі дзверы - Аркадзь Моркаўка