Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як збавення чакаў світання

Як збавення чакаў світання…
Ноч абрыдла…Не стае сіл.
Усю горыч і боль чакання
Спазнаеш каля родных магіл.

І бяссілле сваё перад часам
Апраўдаць немагчыма нічым.
Толькі ты з гэтай ноччу сам-насам,
Толькі думкі аб нечым святым…


Верш Як збавення чакаў світання - Арцём Хандрыка