Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьнежань

Прачнуўся сьнежань, сьнег і не спазніўся
Мяне віхор халодны падхапіў,
Душа ўздымаецца без успамінаў,
Я вольная – гасанна на зямлі!
Сьнег падхапіў і грэх мой першародны,
Дзіўлюся ў захапленьні, як дзіця,
Я чыстая – гасанна на вышынях!
Бо сьнег жыве, а ты – ужо вада.


Верш Сьнежань - Анхела Эспіноса