Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трамвай

Уяўляеш, я спазьніўся на трамвай –
Год на семдзесят, а можа і паболей.
І раптоўна агарнуў мяне адчай,
Што ніколі – разумееш? – аніколі

Мой трамвай не прагрукоча, як раней,
Па старой сталічнай вуліцы цэнтральнай,
І званок ягоны ўжо не скалане
Цішыню глухую гарадзкога раньня,

Што ніколі не сустрэне ён мяне,
І дарэмна я чакаю на прыпынку
Можа “двойку”, што блукае, нібы ў сьне,
Можа – звонкую, імклівую “адзінку”…

Той трамвай ужо адбегаў, адзьвінеў,
Не прыедзе, не адчыніць свае дзьверы –
Ён загінуў на няскончанай вайне
Разам з горадам, што жыў, кахаў і верыў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трамвай - Антон Рудак