Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывае, часам вельмі трэба

Бывае, часам вельмі трэба
Прачуцца стомленай душой,
Што самы мілы ўскрайчык неба –
Над хатай бацькавай старой.
Як сон – бясхмарны,
сіні-сіні,
Бы ў жыце спелы васілёк…
Ускіну толькі ўвысь вачыма –
І ён мне бачыцца здалёк.


Верш Бывае, часам вельмі трэба - Антон Піліпчык