Верш Уражанні ад паездкі ў Ляўкі
Славутая гісторыя пра песняра
Здаўна жыве ў памяці народа.
Паехаць па мясцінах званара
Аднойчы выпала нагода.
Усе жадалі пабываць мы на Дняпры
І ўбачыць легендарныя палеткі.
Так хацелася наведаць нам Ляўкі.
Вось і дзень назначылі паездкі.
Мы ў Ляўках. Якая прыгажосць!
Глянь уніз, а там – Дняпро імклівы.
Цеплыня. Вясна. Усюды весялосць,
Чуецца наўкола шум гуллівы.
Пад уражаннем мы ўвайшлі ў музей.
Цішыня. З-пад шкла глядзіцць Купала.
“Ён для нас сапраўдны чарадзей,” –
З інфармацыі экскурсавода прагучала.
Усе разам мы пайшлі ў другі пакой
І ўбачылі паэтавы там рэчы.
На хвіліну ўявілі, як сваёй рукой
Дакранаўся ён да іх і грэўся каля печы.
А ізюмінкай экскурсіі ў Ляўках
Стаў для нас гараж, а ў ім – машына.
Так шчымела моцна ў грудзях,
“Шаўрале” стаяла прад вачыма.
Не хацелася нам пакідаць Ляўкі.
Апынуўшыся ў чароўным гэтым краі,
Будзем доўга ўспамінаць, сябры,
Мы аб казачным сапраўдным раі.
Любоў Балуева, Ангеліна Зелянкевіч, школа № 8 г. Магілёва