Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што ж марыць аб пяшчоце і каханні

Што ж марыць аб пяшчоце і каханні?
Ад мараў – ці пабольшае любові?
Душа мая, спяшай на пакаянне –
Ужо крыж гатовы і вянок цярновы.

Шкадуеш незваротнага растання?
Тваёй пяшчоце здрады не адужаць?
Шыпы цвікоў – вастрэйшыя за ружы…
Душа мая, спяшай на пакаянне.

Самаспадман – найлепшае прызнанне…
Ілюзія збаўленню не паслужыць…
Душа мая, спяшай на пакаянне –
Гасподзень крыж урачуе ўсіх нядужных.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што ж марыць аб пяшчоце і каханні - Ангеліна Дабравольская