Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаму кладзе на кальку туш

Чаму кладзе на кальку туш
мастак амаль агульных душ?
чаму алоўкі пакрышыў
не-праграмёр чужой душы?

Вучыцца каб у аднаго.
і каб было вучыць каго.
а той аловак пакрышыў.
мінаючы ўсе тыражы.

Бракуе поспеху на ўсіх.
але і поспех хвацкі псіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаму кладзе на кальку туш - Андрусь Сталярык