Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перабіты як на духу

Перабіты
як на духу
перарэзаны
ў гэтым павер’е
правадамі
адзінкі, нулі
грамада
кіламетры
здарэнні…

Перахоплены
як па журбе
пазыўныя
ды з перашкодамі
душы выжылі
разам знайшліся!
адрасаты
каханне…
заўсёды так…


Верш Перабіты як на духу - Андрусь Алаў